Закон Оўкена
Закон Оўкена — эмпірычная залежнасць паміж тэмпам росту ВУП і тэмпам росту беспрацоўя, якая прадугледжвае, што зніжэнне тэмпу росту ВУП на 2 % прыводзіць да павышэння ўзроўню беспрацоўя на 1 %. Пры гэтым кропкай адліку бярэцца тэмп росту ВУП у 3 % у год[1].
Закон названы па імені амерыканскага эканаміста Артура Оўкена. У рэальнасці гэта не закон, а тэндэнцыя са мноствам абмежаванняў па краінах, рэгіёнах, свеце ў цэлым і перыядах часу.
,
дзе Y — фактычны ВУП, Y* — патэнцыйны ВУП, — узровень цыклічнага беспрацоўя, B — эмпірычны каэфіцыент адчувальнасці (звычайна прымаецца 2). Па кожнай краіне ў залежнасці ад перыяду будзе свой каэфіцыент B.
З формулы выходзіць, што калі цыклічнае беспрацоўе ў краіне адсутнічае, фактычны ВНП роўны патэнцыйнаму, то ёсць у эканоміцы задзейнічаны ўсе магчымыя вытворчыя рэсурсы.
Следства з закона Оўкена:
- — ВНП і ўзровень беспрацоўя ў бягучым перыядзе
- — ВНП і ўзровень беспрацоўя ў базавым перыядзе
Практыка паказвае, што закон Оўкена выконваецца далёка не заўсёды, гэта значыць не з’яўляецца універсальным эканамічным законам.
Зноскі
- ↑ Райзберг Б. А., Лозовский Л. Ш., Стародубцева Е. Б. Современный экономический словарь. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: ИНФРА-М, 2006.