Заліў Вясёлкі (лац.: Sinus Iridum) — вялікі ўдарны кратар у паўночна-заходняй частцы месяцавага мора Дажджоў, запоўнены застылай базальтавай лавай.

Заліў Вясёлкі

Заліў Вясёлкі

Рэльеф правіць

З паўночнага ўсходу і паўднёвага захаду заліў Вясёлкі абрамлены паўкружжам Юрскіх гор. У паўночнай частцы берагавой дугі мяжой заліва з'яўляецца мыс Лаплас. У паўднёвым ускрайку дугі знаходзіцца мыс Гераклідзія. Заліў і горы навакол яго з'яўляюцца аднымі з самых яркіх дэталяў месяцавай паверхні, даступныя для аматарскіх назіранняў.

Селенаграфічныя каардынаты заліва 44°06′ пн. ш. 31°30′ з. д. / 44,1° пн. ш. 31,5° з. д. / 44.1; -31.5G[1], дыяметр утварэння каля 250 км[1]. Назва заліва ўведзена італьянскім астраномам Джавані Батыста Рычолі.

Размяшчэнне Заліва Вясёлкі на
бачным боку Месяца

Цікавыя факты правіць

У Заліве Вясёлкі здзейсніў пасадку "Луноход-1" — першы ў свеце планетаход, які паспяхова працаваў на паверхні іншага нябеснага цела.

Зноскі

  1. а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.)(недаступная спасылка). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2015. Праверана 3 жніўня 2010.