Находка (заліў)

(Пасля перасылкі з Заліў Находка)

Заліў Находка (руск.: Залив Находка) — заліў на ўсходзе заліва Пятра Вялікага Японскага мора, на поўдні Прыморскага краю.

Заліў Находка
Від з бухты Навіцкага
Від з бухты Навіцкага
42°46′ пн. ш. 132°58′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяЯпонскае мора
Краіна
Плошча≈ 140 км²
Даўжыня берагавой лініі70 км
Найбольшая глыбіня40 м
Салёнасць34 
Находка (заліў) (Прыморскі край)
Находка (заліў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уключае бухты Находка, Урангеля, Казьміна, Навіцкага і іншыя. На беразе заліва размешчаны горад Находка.

У заліве знаходзяцца 4 порты, 4 суднарамонтныя заводы. Базавы порт для суднаў Прыморскага марскога параходства і НБАМР.

Прылівы нязначныя, у сярэднім 16-17 см, максімум — 60 см. Востраў Лісій абараняе ад марскіх хваляў заходнюю частку заліва. Акваторыя мае мяккі лядовы рэжым, таўшчыня лёду не перавышае 6-7 см.

Спасылкі правіць

  • Заліў Находка // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е.М. 2001. (руск.)