Замак Лінца
Замак Лінца (Лінцскі замак, Лінцэр Шлос, ням.: Linzer Schloss) — сярэднявечная крэпасць у горадзе Лінц, якая стаіць на беразе Дуная.
Славутасць | |
Замак Лінца | |
---|---|
48°18′18″ пн. ш. 14°16′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершыя па часе пабудовы паўсталі, верагодна, у VIII стагоддзі. Замак упершыню згадваецца ў 799 годзе.
З 1477 года замак на працягу васьмі гадоў быў рэзідэнцыяй імператара Фрыдрыха III, які грунтоўна яго перабудаваў.
У 1600 года падчас праўлення караля Рудольфа II замак быў перабудаваны і пашыранын па праекце галандскага архітэктара Антона Муйса.
У 1800 годзе замак быў пашкоджаны моцным пажарам. У часы Напалеонаўскіх войнаў служыў лякарняй, з 1811 года выкарыстоўваўся як турма, у 1851—1945 гады — як казарма.
У 1953—1963 гады замак рэканструяваны, пасля чаго на яго тэрыторыі размясціўся Зямельны музей Верхняй Аўстрыі, экспанаты якога распавядаюць аб культуры гэтага рэгіёну.
Будынкі, якія захаваліся
правіцьУ цяперашні час захаваліся фрагменты сярэднявечных пабудоў — некалькі бастыёнаў, фрагменты сцен і брамы:
- Брама Фрыдрыха — Фрыдрыхстор (ням.: Friedrichstor), пабудаваная ў XV стагоддзі. На браме Фрыдрыхсдор высечана герб Фрыдрыха і дэвіз-анаграмы A.E.I.O.U. (de:A.E.I.O.U.).
- Брама Рудольфа — Рудальфстор (ням.: Rudolfstor), пабудаваная ў 1600 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
Спасылкі
правіць- Лінц Архівавана 19 чэрвеня 2009.
- Linz Castle Архівавана 30 студзеня 2013.