Зарэчны (Пензенская вобласць)
Зарэчны (руск.: Заречный) — горад (з 1958 года) у Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Пензенскай вобласці. Насельніцтва 62,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1958 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны за 12 км ад Пензы.
ВА «Старт» (займаецца вытворчасцю кампанентаў ядзерных баяпрыпасаў), Кузнецкі машынабудаўнічы завод (спецыялізуецца на выпуску складаных навукаёмістых, электрамеханічных, электронных, радыётэхнічных і іншых прыбораў і сістэм высокага класа дакладнасці і надзейнасці). Навукова-даследчы і канструктарскі інстытут радыёэлектроннай тэхнікі — вядучае прадпрыемства Расіі, якое спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску тэхнічных сродкаў аховы рознага прызначэння.