Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь
ганаровае званне Рэспублікі Беларусь
«Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца арганізатарам фізкультурнага руху, навукоўцам, работнікам калектываў фізічнай культуры, фізкультурных арганізацый, устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў, якія працуюць у сферы фізічнага выхавання і спорту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, у арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-трэніравальнай, выхаваўчай, інжынерна-тэхнічнай, навукова-педагагічнай і гаспадарчай дзейнасці, удасканаленні сістэм фізічнага выхавання насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў.
Спасылкі
правіць- Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь