Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь

ганаровае званне Рэспублікі Беларусь

«Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне. Ганаровае званне «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам шахт, абагачальных фабрык горназдабыўной прамысловасці, якія працуюць на падземных работах дзесяць і больш гадоў або на паверхні пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў здабычы руды, вытворчасці адпаведнай прадукцыі, паляпшэнні яе якасці, стварэнні, праектаванні і асваенні новых тыпаў абсталявання, ва ўкараненні новых прагрэсіўных тэхналогій, у будаўніцтве аб’ектаў горназдабыўной прамысловасці, развіцці навуковых даследаванняў, арганізацыі вытворчасці ў гэтай сферы.

Нагрудны знак з 2020 года.

Некаторыя з узнагароджаных[1]

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць