Захараў камень
Захараў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на тэрыторыі Клюкаўскага сельскага Савета ў квартале № 53 Клюкаўскага лясніцтва. Размешчаны 0,7 км больш на поўнач ад в. Арэшкі (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
Захараў камень | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, в. Арэшкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 72,2 м2 |
Апісанне
правіцьПлошча помніка – 6,2 квадратных метра, плошча ахоўнай зоны – 72,2 квадратных метра. Доўгая вось яго дасягае 2,6 м, кароткая – 2,4 м, вышыня – 0,8 м, акружнасць – 9,5 м, вага – больш за 20 т. Валун прынесены ледавіком прыкладна 15-20 тыс. гадоў таму з Выбаргскага масіву. На паверхні валуна растуць мхі і лішайнікі.