Група інтарэсаў
(Пасля перасылкі з Зацікаўленае згуртаванне)
Групы інтарэсаў — аб’яднанне людзей з супольнымі рысамі, поглядамі або перакананнямі для правядзення ў жыццё або абароны сваіх зацікаўленасцяў. Групы ўзнікаюць на аснове ідэнтыфікацыі чалавека з прафесіяй, нацыяй, рэлігіяй, узростам і г.д. Яны могуць фармуляваць заявы, праграмы, прапановы, вызначаць сацыяльную практыку.
Віды
правіць- Абмежаваная. Прадстаўляе вузкі інтарэс сваіх сяброў.
- Шматпраблемная. Праводзіць у жыццё зацікаўленасці, шырэйшыя за інтарэсы ўласна сваіх сяброў.
- Аднапраблемная (Адной праблемы). Узнікае ў адказ на спрэчнае грамадскае пытанне.
- Падтрымкі. Заснавана на грамадскіх пачатках, каб выказваць нерэчыўныя зацікаўленасці.
- Ціску. Мае за адзіную мэту ўплыў на ўрад.
Карысць ад удзелу
правіць1. Рэчыўная:
- Узнагарода, заробак;
- Паслуга або зніжка на яе.
2. Духоўная:
- Далучанасць да людзей, узаемадзеянне з імі;
- Пачуццё адзінства і прыналежнасці;
- Пачуццё грамадскага сумлення;
- Вызначэнне або ўмацаванне разумення кірунку жыцця.
3. Грамадская:
- Становішча;
- Забавы;
- Блізасць;
- Дабрачыннасць (або дапамога).
Прызначэнне
правіць- Уплыў на ўрад для дастатку сваіх сяброў.
- Крыніца звестак для урада.
- Прадстаўніцтва (або ўзрушэнне). Водгук на дзеянне ўрада.
- Дапамога ва ўзаконьванні дзяржаўнага ладу праз дзеянне ў яго рамках.
- Перашкода засяроджанню ўлады праз самастойнасць у сваім абсягу дзейнасці і спабор з іншымі зацікаўленымі згуртаваннямі. З прычыны ж зацікаўлення толькі асобнымі бакамі жыцця сваіх сяброў не імкнецца да ўсеабдымнага панавання над імі.
Дзейнасць
правіцьЗноскі
- ↑ Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку / Уінтэр Герберт Р., Белоўз Томас Дж.; Навук. рэд. В. Маруцік; Пер. з англ. В. Маруціка. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 507 с. ISBN 985-458-074-1 — Старонкі 139—151, 161—169.
Літаратура
правіць- Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Група інтарэсаў