За́шрубка[1], адкру́тка, шру́бнік[2] — прылада, прызначаная для адшрубоўвання і закручвання шрубаў і іншых дэталяў з разбярствам, на галоўцы якіх маецца шліц (паза). Найпрасцейшая зашрубка ўяўляе сабой звычайна стрыжань з лязом (джалам), якое пры працы ўстаўляюць у шліц, іншы канец стрыжня забяспечаны драўлянай або пластмасавай дзяржальняй.

Зашрубкі з крыжовым і прамым джалам
Джалы крыжовай і прамой зашрубкі

У залежнасці ад тыпу шліца на галоўцы дэталі выкарыстоўваюцца зашрубкі з рознымі тыпамі лёзаў.

Змены канструкцыі правіць

Сустракаюцца ніжэй пералічаныя змены канструкцыі.

Храпавы механізм правіць

Больш складаным варыянтам зашрубкі з’яўляецца зашрубка з храпавым механізмам, дзякуючы якому стрыжань з лязом вольна пракручваецца ў дзяржальні ў адным напрамку. Такая канструкцыя дазваляе працаваць зашрубкай, не адрываючы рукі ад дзяржальні і не вымаючы лязо зашрубкі з шліца дэталі. У залежнасці ад выконваемых функцый (адшрубоўвання або закручвання) патрабуецца змяніць напрамак пракручвання стрыжня і храпавы механізм забяспечваецца для гэтага рычажком-перамыкальнікам.

Дыэлектрычнае пакрыццё правіць

Выкарыстоўваецца пры рабоце з абсталяваннем, якое знаходзіцца пад напругай. У гэтым выпадку выраб пакрываюць адмысловым ізалявальным пакрыццём. Такая ізаляцыя разлічваецца на ўстаноўленыя мяжы напружання. На ручцы гэта паказваецца ў маркіроўцы.

Зашрубка са зменным наканечнікам правіць

Выпускаюцца таксама ўніверсальныя зашрубкі, якія ўяўляюць сабой дзяржальню (з храпавым механізмам або без яго), да якой магчыма далучыць (з дапамогай цанткавага заціску, магнітнай шасціграннай пазы або іншым спосабам) цэлы набор джалаў пад розныя тыпы і памеры шліцаў.

Корба правіць

Ужываюць і механічныя зашрубкі, якія ўстаўляюцца ў патрон корбы.

Электрычная зашрубка правіць

Развіццём ідэі зашрубкі з’яўляецца акумулятарная электразашрубка.

Зноскі

  1. Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. — С. 425
  2. Тэхнічная тэрміналёгія. Менск: Інстытут мовазнаўства, 1932.

Спасылкі правіць