Збліжэнне мерыдыянаў

Збліжэнне мерыдыянаў — вугал паміж паўночным кірункам сапраўднага мерыдыяна дадзенай кропкі і вертыкальнай лініяй каардынатнай сеткі (ці лініяй, паралельнай ёй). Збліжэнне мерыдыянаў адлічваецца ад паўночнага кірунку сапраўднага мерыдыяна да паўночнага кірунку вертыкальнай лініі. Для кропак, размешчаных на ўсход ад сярэдняга мерыдыяна зоны, велічыня збліжэння станоўчая, а кропак, размешчаных заходней, — адмоўная,

Дырэкцыйны вугал і збліжэнне мерыдыянаў
Збліжэнне мерыдыянаў для розных мерыдыянаў зоны

Велічыня збліжэння мерыдыянаў на восевым мерыдыяне зоны роўная нулю і ўзрастае з выдаленнем ад сярэдняга мерыдыяна зоны (усяго Зямля падзелена на 60 зон, кожная па 6° даўгаты) і ад экватара; яе максімальнае значэнне будзе каля палюсоў і не перавышае 3°.

Збліжэнне мерыдыянаў, паказанае на тапаграфічных картах, адносіцца да сярэдняй (цэнтральнай) кропцы ліста; яе велічыня ў межах ліста карты маштабу 1:100000 у сярэдніх шыротах можа адрознівацца на 10—15' ад значэння, падпісанага па карце.

Збліжэнне мерыдыянаў магчыма вылічыць па формуле

,

дзе  — збліжэнне мерыдыянаў,  — даўгата асявога мерыдыяна зоны,  — даўгата дадзенай кропкі,  — шырата дадзенай кропкі.