Звышмалая падводная лодка
Звышма́лая падво́дная ло́дка або мі́ні-субмары́на — падводная лодка з водазмяшчэннем менш за 150 тон. Звычайна кіруецца экіпажам з 1-2 маракоў, аўтаномнасць плавання моцна абмежаваная. Звышмалыя падводныя лодкі могуць дзейнічаць самастойна або запускаюцца з карабля ці лодкі-носьбіта. Існуюць падлодкі як ваеннага, так і грамадзянскага прызначэння. Першыя падводныя лодкі большасці краін свету ( USS Holland ,
HMS Holland 1 ,
HMS Hajen ,
Дэльфін ) па сучаснай класіфікацыі трапілі б у катэгорыю звышмалых ПЛ.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Kure_midget_subs1.jpg/300px-Kure_midget_subs1.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/Midget_submarines_dry_dock_kure_f06023.jpg/300px-Midget_submarines_dry_dock_kure_f06023.jpg)
Звышмалыя падводныя лодкі ў часткова затопленым доку на базе Курэ , Японія, люты 1946
Узбраенне
правіцьМіні-субмарыны часцей за ўсё узброены тарпедамі, мінамі альбо могуць несці зарады для дыстанцыйнага падрыву.
Ваеннае прымяненне
правіцьЗвышмалыя субмарыны гістарычна ўжываліся для пранікнення ў бухты праціўніка з мэтай дыверсіі, а таксама ў рашучых сутыкненнях марскіх злучэнняў. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі дадзенага класа перыяду другой сусветнай вайны з'яўляюцца японская Ko-hyoteki, нямецкая Seehund і англійская Welman submarine(англ.) бел..
Акрамя згаданага прызначэння, міні-субмарыны ўжываліся для разведкі і дастаўкі грузаў. Сучаснае прадстаўнікі класа знаходзяць прымяненне пры выратаванні экіпажаў патанулых субмарын, а таксама для выканання спецаперацый і для перавозкі наркотыкаў.
Літаратура
правіць- А. Е. Тарас. Сверхмалые подводные лодки 1914-2004. — Мн.: Харвест, 2004. — 248 с. — 3000 экз. — ISBN 985-13-2223-7.
Спасылкі
правіць- Уладзімір Шчарбакоў Грозныя «карлікі»(недаступная спасылка)
- Аэра-падводная лодка «Пігмей» // simvolika.org
- Субмарыны для ВМС і... наркагандляроў Архівавана 28 студзеня 2017.
- Звышмалыя падводныя лодкі, часопіс Замежны ваенны агляд, №11 1976