Зона рэгулявання забудовы
Зона рэгулявання забудовы — зона аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, неабходная для захавання і (або) рэгенерацыі гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага асяроддзя і прасторавай структуры гісторыка-культурнай каштоўнасці, для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы.