Зоркі (часопіс)
«Зоркі» ― першы дзіцячы часопіс у Беларускай ССР. Выдаваўся на беларускай мове Наркаматам асветы БССР з лютага 1921 па чэрвень 1922 года. Выйшла 10 нумароў. Назва часопіса адбівалася ў вокладцы: пяціпраменныя зоркі адзначалі святло іх прамянёў у кожны куток беларускай зямлі. Галоўны рэдактар ― Змітрок Бядуля[1].
«Зоркі» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Народны камісарыят асветы БССР |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Змітрок Бядуля |
Заснавана | люты 1921 |
Спыненне публікацый | чэрвень 1922 |
Мова | беларуская |
Тыраж |
Змест
правіцьУ часопісе друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Чароты, Янкі Журбы, Канстанцыі Буйло і іншых.
Першы нумар адкрываўся вершам Янкі Купалы «У школу», казкай Змітрака Бядулі «Панская хвароба», вершам Міхася Чароты «За зоркамі»:
За зоркамі яснымі, дзеці,
Ідзіце вы к шчасьцю і долі,
Хоць цемра пануе на свеце,
Ня згубіце сьцежкі ніколі.
У перакладах Янкі Купалы на старонках часопіса з'явіліся «У лесе нарадзілася ёлачка» Раісы Кудашавай, «Дзед і баба» Юзафа Крашэўскага). Публікаваліся апавяданні пра жывёл, у раздзеле для маленькіх ― загадкі, гульні, песенькі[2].
Літаратуразнаўцы адзначаюць народную накіраванасць часопіса: зварот да беларускага фальклору, да побытавага матэрыялу, зразумелага сялянскім дзецям[3][4].
Зноскі
- ↑ Зоркі // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1980. — Т. 3. — С. 225.
- ↑ Часопіс «Зоркі», 1921. № 1 .
- ↑ Барсток М. М., Гурэвіч Э. С., Яфімава М. Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура. Вучэб. дапам. для філал. фак. і фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980. — 350 с.
- ↑ Борбат Т. І. Воюш І. Д. Перыядычны друк для дзяцей і юнацтва // Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам.; пад рэд. А.М.Макарэвіча, М. Б. Яфімавай. — Мн.: Вышэйшая школа, 2008. — С. 117. Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016.
Літаратура
правіць- Гурэвіч Э. С. Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967) / Пад рэд. В. В. Барысенка — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 312 с.