Фестываль аўтарскай песні і паэзіі «Зялёны Гран-Пры» (руск.: Фестиваль авторской песни и поэзии «Зелёный Гран-При») — найстарэйшы на Беларусі бардаўскі фестываль, які штогод праходзіць пад Гродна. Жанравы кірунак — аўтарская (бардаўская) песня, бард-рок, паэзія. На фестывалі існуе конкурс аўтараў і выканаўцаў песень і паэтаў. Фестываль збірае прыхільнікаў жанру з Беларусі, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі.

Зялёны Гран-Пры
Дата(ы) май кожнага года
Месца(ы) правядзення Гродна
Жанр(ы) бардаўская песня, бард-рок, паэзія
Сайт Афіцыйная старонка

Гісторыя правіць

Фестываль створаны ў 1981 годзе КСП (клубам самадзейнай песні) «Панарама» і першапачаткова прымеркаваны да дня нараджэння кіраўніка клуба Анатоля Кардабнёва. Ён некалькі разоў змяняў месца правядзення і фармат — ад невялікага злёта да масштабнай падзеі. Кіраўніцтвам займаліся ў розныя гады Анатоль Кардабнёў, Ала Ціхановіч, Віктар Неўдах, Сяргей Ільюшэнка. У другой палове 2000-х гадоў правядзеннем фестываля стаў займацца гродзенскі «Клуб Неарганізаваных Бардаў», які праводзіць фестываль па цяперашні час. Зараз на фестывалі вітаецца не толькі бардаўская песня ў яе класічным выглядзе, але і аўтарская паэзія, і бард-рок, і спалучэнне з фолькам.

Праграма і фармат фестывалю правіць

Фестываль праводзіцца на працягу трох дзён, звычайна ў перадастатнія выходныя мая. Пятніца — дзень заезду ўдзельнікаў, субота — асноўныя мерапрыемствы, нядзеля — раз’езд ўдзельнікаў. Канцэрты фестываля адбываюцца на сцэне з гука- і светазабеспячэннем.

Фестываль праводзіцца ля горада Гродна, у лясным масіве недалёка ад берага Нёмана. Удзельнікі жывуць у намётавым лагеры або ў загадзя зарэзерваваных пакоях на базе адпачынку. Удзел у фестывалі бясплатны, прыехаць можа кожны жадаючы.

Праграма асноўнага дня складаецца з наступных мерапрыемстваў:

  • першы тур конкурса — праца творчых майстэрняў (з апоўдня да 15-16 гадзін)
  • міні-канцэрты гасцей фестывалю на сцэне, вядомых аўтараў і выканаўцаў (з абеду да вечара)
  • у перарыве міні-канцэртаў — другі тур конкурса, выступы канкурсантаў на сцэне
  • з 21 гадзін да поўначы — узнагароджанне пераможцаў конкурсу і гала-канцэрт з удзелам сябраў журы, гаспадароў і гасцей фестывалю.

Конкурс правіць

На фестывалі існуе конкурс аўтараў і выканаўцаў песень і паэтаў. Ён праводзіцца ў два этапа: першы тур — творчыя майстэрні па намінацыях, другі тур — канцэрт на сцэне, на які журы адбірае лепшых канкурсантаў. У журы фестываля ўваходзяць вядомыя аўтары і выканаўцы з Беларусі, Расіі і іншых краін.

Для ўдзела ў конкурсе няма абмежаванняў па ўзросту, ані па мове выконваемых песень, ані па музычнаму суправаджэнню ці выкарыстоўваемым музычным інструментам (адзінае — каб гэта быў жывы гук, а не фанаграма). Кожны жадаючы можа зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка, выбраць намінацыю і пайсці на адпаведную творчую майстэрню.

Намінацыі, па якіх праводзіцца конкурс:

  • аўтар песень,
  • аўтар музыкі,
  • паэт,
  • выканаўца песень,
  • дуэт/ансамбль.

Па выніках конкурсу найлепшым аўтарам і выканаўцам прысуджаюцца дыпломы і лаўрэацтва ў намінацыях, а таксама можа прысуджацца Гран-Пры.

Спасылкі правіць