Каардынацыйны цэнтр антыбальшавіцкай барацьбы

Каардынацыйны цэнтр антыбальшавіцкай барацьбы (КЦАБ) — міжнародны палітычны каардынацыйны цэнтр пасляваеннай эміграцыі з СССР. КЦАБ быў створаны на 16 кастрычніка 1952 года на канферэнцыі ў Мюнхене (ФРГ) па ініцыятыве Амерыканскага камітэта па вызваленні народаў Савецкага Саюза ад бальшавізму (Амкамліб).

Каардынацыйны цэнтр антыбальшавіцкай барацьбы
Абрэвіятура КЦАБ
Кіраўнікі
Старшыня Сяргей Мельгуноў
Заснаванне
Дата заснавання 16 кастрычніка 1952 года
Ліквідацыя
Дата скасавання 1954

Статут КЦАБ падпісалі Ліга змагання за народную свабоду, Саюз барацьбы за вызваленне народаў Расіі (СБОНР), Расійскі народны рух, Саюз змагання за свабоду Расіі (СБСР), Грузінская нацыянальная рада, Камітэт азербайджанскага нацыянальнага аб'яднання, Аб'яднанне армянскіх змагароў за свабоду, Паўночнакаўказскае нацыянальнае аб'яднанне «Скано», Туркестанскі нацыянальна-вызвольны камітэт «Туркелі»[1].

Дзякуючы, у асноўным, поглядам старшыні КЦАБ Сяргея Мельгунова, чые погляды на нацыянальнае пытанне СССР былі даволі кансерватыўныя (называй федэрацыю паводле нацыянальнай прыкметы «усерасійскай катавасіяй»)[2], асноўная канцэпцыя арганізацыі мала адрознівалася ад прынцыпаў Савета вызвалення народаў Расіі (СОНР). Прынцыпы «непрадраншэнства» захоўваліся ў КЦАБ, хоць канцэпцыя плебісцыу была дапоўнена варыянтам пастановы Нацыянальнага ўстаноўчага сходу або Агульнарасійскага ўстаноўчага сходу. Больш за тое, адмысловы пункт статута КЦАБ сцвярджаў, што ні расійскія арганізацыі, ні нацыянальныі «не разглядаюць сябе ў якасці прадстаўнікоў нацыянальных дзяржаўных фармацый»[1].

У сакавіку 1953 года, дзякуючы Амкамлібу, пад эгідай КЦАБ пачала дзейнічаць радыёстанцыя «Вызваленне» у Мюнхене, дзе меркавалася стварэнне нацыянальных рэдакцый. Аднак да жніўня 1953 года, унутрыарганізацыйныя супярэчнасці звялі на нуль рэальны ўплыў на працу станцыі[3].

КЦАБ—2 правіць

Новая структура даволі хутка сутыкнулася з шэрагам складанасцяў звязаных з вырашэннем нацыянальнага пытання і ролі ў яго вырашэнні іншых нацыянальных структур. Ужо ў снежні 1952 года Грузінская нацыянальная рада і Камітэт азербайджанскага нацыянальнага аб'яднання абвясціла пра свой выхад з КЦАБ. У якасці кампенсацыі расійскі блок пачаў шукаць менш уплывовыя нацыянальныя арганізацыі, якія б пагадзіліся ўвайсці ў арганізацыю. Сярод іншых, была прапанова прыняць у яго Беларускі вызвольны рух (прыхільнікаў БЦР). З 31 мая па 1 чэрвеня 1953 года Тэрнзее прайшла канферэнцыя на якой прысутнічалі прадстаўнікі Парыжскага блока і КЦАБ. У выніку была выпрацаваны прынцыпы стварэння новага супольнага цэнтра антыбальшавіцкай барацьбы. У выніку канферэнцыі ў КЦАБ адбыўся раскол, частка расійскага блока на чале з А. Керанскім выказала пратэст супраць аб'яднання з Парыжскім блокам і заснавала Каардынацыйны цэнтр вызвалення народаў Расіі (КЦАБ—2). У красавіку 1954 года была здзейснена спроба стварэння «Делового союза», у склад якога павінны былі ўвайсці па 3 прадстаўнікі ад КЦАБ—2 і Міжнацыянальнага антыбальшавіцкага каардынацыйнага цэнтра. Аднак і гэтая ініцыятыва скончылася правалам і Амкамліб адмовіўся ад ідэі стварэння агульнай палітычнай арганізацыі эміграцыі.

Зноскі

  1. а б Каранеўскі, Я. Старая песьня на новы лад / Язэп Каранеўскі // Бацькаўшчына. — 1952. — № 44 (123). — 2 лістапада. — С.
  2. Емельянов, Ю. Н. С. П. Мельгунов: в России и эмиграции / Ю. Н. Емельянов. — 2-е изд. — Москва: URSS Едиториал УРСС, 2012. — 350 с.: портр. — С. 95. — ISBN 978-5-354-01421-7.
  3. Колчина, А. С. «Радио Свобода»: от истории к сценической интерпретации / А. С. Колчина // Электронный научный журнал «Медиаскоп». — 2015. — Вып. 2.

Літаратура правіць

  • Гардзіенка, Н., Юрэвіч, Л. Рада БНР (1982-1997): Падзеі. Дакументы. Асобы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 224 с. — С. 55—56. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 28). — ISBN 978-985-7119-91-2.
  • Зарубежная Россия: Организации российской эмиграции 1917—1939: материалы к межархивному справочнику / Всероссийский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела. — Москва Берлин: DirectMedia, 2017. — 403, [1] с. — С. 100. — ISBN 978-5-4475-9069-7.