«Кабзар» (укр.: Кобза́р) — назва зборніка паэтычных твораў Тараса Шаўчэнкі. У наш час пад назвай «Кабзар» разумеюць усе вершаваныя творы Шаўчэнкі, тым часам «Кабзар» змяшчае толькі частку яго паэзіі.

Кабзар
Кобза́р
Выданне
Фарзац першага выдання.
Жанр Паэзія
Аўтар Тарас Шаўчэнка
Мова арыгінала украінская
Дата напісання 1840
Дата першай публікацыі 1840
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упершыню «Кабзар» быў выдадзены ў 1840 годзе у Санкт-Пецярбургу пры садзейнічанні Яўгена Грабінкі. У зборнік увайшло ўсяго восем твораў: «Перебендя», «Катерина», «Тополя», «Думка» («Нащо мені чорні брови»), «До Основ'яненка», «Іван Підкова», «Тарасова ніч» і «Думи мої, думи мої, лихо мені з вами», які быў напісаны спецыяльна для гэтага зборніка і з'яўляецца своеасаблівым эпіграфам не толькі да гэтага выдання, але і да ўсёй творчасці Тараса Шаўчэнкі.

Пасля выдання гэтага зборніка і самога Тараса Шаўчэнкі пачалі называць Кабзаром. Нават сам аўтар пасля сваіх некаторых аповесцяў пачаў падпісвацца «Кабзар Дармаграй».

У свой час на беларускую мову Шаўчэнкавы творы перакладалі Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Міхась Клімковіч і інш. Па-беларуску асобнай кнігай выдаваўся ў 1939, 1952 гадах. У 2014 годзе тэкст «Кабзара» выйшаў у кнізе «І мёртвым, і жывым, і ненароджаным…»

Спасылкі правіць