Каваты (правінцыя)
Правінцыя Каваты (яп.: 河内国 Каваты но куні, «Краіна Каваты» ці 河州 Касю:, «правінцыя Каваты») — гістарычная правінцыя Японіі ў рэгіёне Кінкі на востраве Хансю. Адпавядае ўсходняй частцы прэфектуры Осака.
Гісторыя
правіцьПравінцыя Каваты была ўтворана ў VII стагоддзі. Яе адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў сучасным горадзе Фудзіідэра. Правінцыя займала важнае становішча на шляху ад сталіцы да заходніх рэгіёнаў Японіі.
Спрадвеку землі Каваты належалі Мананобэ, японскаму ваеннаму роду, які загінуў у VII стагоддзі ў рэлігійнай вайне супраць будыстаў роду Сога, абараняючы сінтаізм.
У перыяд Хэян (794—1185) правінцыя па чарзе належала родам Мінамота і Тайра.
У часы рэстаўрацыі Кэму (1333—1338) Каваты стала месцам асноўных баёў паміж прыхільнікамі імператара і Асікагі Такаудзі. Перамога апошняга прывяла да з'яўлення сёгуната Мурамаці, адзін з галоўных саветнікаў якога, род Хатакэяма, атрымаў правінцыю Каваты за баявыя заслугі.
У XVI стагоддзі гаспадарамі гэтых земляў былі роды Міёсі, Ода і Таётомі. У перыяд Эда (1603—1867) правінцыя Каваты была падпарадкавана непасрэдна сёгунату.
У выніку адміністрацыйных рэформаў 1871—1876 гадоў правінцыя Каваты ўвайшла ў склад прэфектуры Осака.
Паветы правінцыі Каваты
правіцьЛітаратура
правіць- 『角川日本地名大辞典』全50巻. — 東京: 角川書店, 1987—1990. (Большой словарь японских топонимов издательства Кадокава. В 50 томах. — Токио: Кадокава сётэн, 1987—1990.)