Казка

(Пасля перасылкі з Казкі)

Казка — жанр літаратурнай творчасці.

Хлопчык-з-пальчык і Волат. Ілюстрацыя 1865 года.

Казка фальклорная — эпічны жанр вуснай народнай творчасці: празаічны вусны аповед аб выдуманых падзеях у фальклоры розных народаў. Від апавядальнага, у асноўным празаічнага фальклору (казачная проза), які ўключае ў сябе разнажанравыя творы, тэксты якіх абапіраюцца на выдумку. Казачны фальклор супрацьстаіць «пэўнаму» фальклорнаму апавяданню — неказачнай прозе (напрыклад, міф, быліна, гістарычная песня, духоўны верш, легенда, дэманалагічныя апавяданні, паданне, былічка).

Казка літаратурная — эпічны жанр: арыентаваны на выдумку твор, цесна звязаны з народнай казкай, але, у адрозненне ад яе, належыць пэўнаму аўтару, не існаваў да публікацыі ў вуснай форме і не меў варыянтаў.

Літаратура

правіць
  • Людзей слухай, а свой розум май // Беларускія народныя казкі. — Мн.: Выдавецтва «Юнацтва», 1988, 207 с.
  • А. К. Сержпутоўскі. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. — Мн.: Выдавецтва «Універсітэцкае», 2000, 270 с.