Казімір Казіміравіч Катлінскі

Казімір Катлінскі (нар. 12 красавіка 1974) — беларускі гандбаліст, варатар. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, цяпер працуе галоўным трэнерам польскага клуба «Астровія».

Гандбол
Казімір Катлінскі
Поўнае імя Казімір Казіміравіч Катлінскі
Нарадзіўся 12 красавіка 1974(1974-04-12) (50 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Польшча
Рост 192 см
Вага 95 кг
Пазіцыя варатар
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Астровія
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
Сцяг Беларусі СКА Мінск
Сцяг Беларусі СКІФ Мінск
1995—2001 Сцяг Польшчы Бяла Падляска
2001—2003 Сцяг Францыі Ганьі
2003—2007 Сцяг Польшчы Хробры Глогаў
2007—2008 Сцяг Польшчы Медзь Лягніца
2008—2011 Сцяг Польшчы Вівэ Кельцы
2011—2012 Сцяг Польшчы Ольштын
2012—2013 Сцяг Польшчы Повен Забжэ
2013—2014 Сцяг Беларусі Вікторыя-Рэгія
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—2014 Беларусь Беларусь 67 (0)
Трэнерская кар’ера
2014—2017 Сцяг Беларусі Машэка Магілёў
2017— Сцяг Польшчы Астровія
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 01.01.2017

Біяграфія правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім СКА, з якім стаў чэмпіёнам краіны, гуляў таксама за СКІФ. Пазней пераехаў у Польшчу, дзе гуляў за клубы «Бяла Падляска», «Хробры», «Медзь», «Вівэ», «Ольштын», «Повен», а таксама французскі «Ганьі». У 2010 годзе атрымаў грамадзянства Польшчы. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь і адзін год выступаў за «Вікторыю-Рэгію», пасля чаго завяршыў кар’еру.

Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 1994 года, але у 2000-х гадах не выклікаўся ў зборную. У 2011 годзе вярнуўся ў каманду, гуляў за зборную на чэмпіянаце свету 2013 і чэмпіянаце Еўропы 2014.

З 2014 года працаваў галоўным трэнерам магілёўскага клуба «Машэка». У 2017 годзе адправіўся ў Польшчу і ўзначаліў клуб другога дывізіёна «Астровія»[1].

Статыстыка правіць

  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
1994—2001 24 0
2002—2010 0 0
2011 11 0
2012 12 0
2013 17 0
2014 3 0
Усяго 67 0

Зноскі

  1. ЗДЕСЬ СВОИ ИНТРИГИ! (руск.). sportpanorama.by (19 кастрычніка 2017). Праверана 23 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць