Пачынаў кар’еру ў мінскім СКА, з якім стаў чэмпіёнам краіны, гуляў таксама за СКІФ. Пазней пераехаў у Польшчу, дзе гуляў за клубы «Бяла Падляска», «Хробры», «Медзь», «Вівэ», «Ольштын», «Повен», а таксама французскі «Ганьі». У 2010 годзе атрымаў грамадзянства Польшчы.
У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь і адзін год выступаў за «Вікторыю-Рэгію», пасля чаго завяршыў кар’еру.
Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 1994 года, але у 2000-х гадах не выклікаўся ў зборную. У 2011 годзе вярнуўся ў каманду, гуляў за зборную на чэмпіянаце свету 2013 і чэмпіянаце Еўропы 2014.
З 2014 года працаваў галоўным трэнерам магілёўскага клуба «Машэка». У 2017 годзе адправіўся ў Польшчу і ўзначаліў клуб другога дывізіёна «Астровія»[1].