Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі
- Гэты артыкул пра ўзнагароду Італьянскага каралеўства. Пра ўзнагароду Італьянскай рэспублікі гл. «Ордэн Зоркі Італіі».
Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі (італ.: l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia) — ордэн Італьянскага Каралеўства.
Каланіяльны ордэн Зоркі Італіі | |||
---|---|---|---|
l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia | |||
|
|||
Арыгінальная назва | l'Ordine Coloniale della Stella d'Italia | ||
Краіна | Італьянскага Каралеўства | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 1914 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны Дэкрэтам Караля Італіі Віктара Эмануіла III ад 18 студзеня 1914 года для ўзнагароджання за выдатную службу на падуладных туземных тэрыторыях (у калоніях). Узнагароджваліся толькі італьянскія грамадзяне.
Міністр калоній старшынстваваў у Савеце ордэна, які ўключаў: Першага сакратара Вялікага магістрата Ордэна Святых Маўрыкія і Лазара, канцлера Ордэна Кароны Італіі, двух членаў Савета па справах калоній, прадстаўніка Міністра замежных спраў і генеральнага дырэктара Міністэрства калоній.
Ордэн неаднаразова мадыфікаваўся.
Каралеўскім Дэкрэтам ад 9 мая 1939 года было дазволена ўзнагароджваць ордэнам замежных грамадзян.
У 1943 годзе, пасля страты Італіяй сваіх калоній, ордэн перастаў прысуджацца.
Ступені ордэна
правіцьМаксімальная колькасць кавалераў
правіцьБыў усталяваны штогадовы максімум кавалераў ордэна:
- 150 кавалераў
- 50 афіцэраў
- 20 камандораў
- 7 вялікіх афіцэраў
- 4 кавалеры Вялікага крыжа
Спасылкі
правіць- l’Ordine Coloniale della Stella d’Italia. Antiche Opinioni Архівавана 8 кастрычніка 2006. (італ.)
- Gli Ordini Cavallereschi di Giorgio Aldrighetti. L' ordine al merito della stella d' Italia Архівавана 21 студзеня 2008. (італ.)