Каліпса (спадарожнік)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Каліпса (лац.: Calypso, стар.-грэч.: Καλυψώ) (першапачаткова S/1980 S25) — малы спадарожнік Сатурна.

Каліпса
спадарожнік Сатурна
Дата адкрыцця 13 сакавіка 1980
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 294 700 км
Эксцэнтрысітэт 0
Перыяд абарачэння 1,887802 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 2,5 exagram[1]
Атмасфера няма

Адкрыты 13 сакавіка 1980 года групай навукоўцаў Паск’ю, Зейдэлманам, Баўмам і Кары разам з яшчэ некалькімі спадарожнікамі. Атрымаў сваю назву ў гонар німфы са старажытнагрэчаскай міфалогіі Каліпса. Каліпса знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Тэфіяй ў кропцы Лагранжа L5. Спадарожнік мае няправільную форму з памерамі па восях 30 × 23 × 14 км.

Крыніцы

правіць
  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.