Камандная адказнасць

Камандная адказнасць (таксама правіла Ямасіты, правіла Медына і адказнасць вышэйшага камандавання) — прынцып ваеннага права, які сцвярджае адказнасць камандуючых асоб за ваенныя злачынствы падначаленых[1][2][3][4].

Тэрмін можа таксама быць выкарыстаны ў больш шырокім сэнсе для абазначэння абавязкі камандуючых кантраляваць падначаленых, а таксама адказнасці за невыкананне гэтага патрабавання; прымяняецца як у ваенным праве, так і ў дачыненні дзяржаўных служачых і кіраўнікоў карпарацый.

Прынцып «каманднай адказнасці» быў упершыню згаданы ў Гаагскіх канвенцыях 1899 і 1907 гадоў і быў ўпершыню ўжыты Вярхоўным судом Германіі ў ходзе Лейпцыгскіх працэсаў па ваенных злачынствах Германіі пасля Першай сусветнай вайны ў 1921 годзе[5][6][7].

«Правіла Ямасіты» абапіраецца на прэцэдэнт, створаны Вярхоўным Судом Злучаных Штатаў у справе японскага генерала Тамаюкі Ямасіты. Ён быў падвергнуты судоваму пераследу ў 1945 годзе за бесчалавечную жорсткасць, праяўленую яго войскамі на Філіпінах падчас Другой сусветнай вайны на Ціхаакіянскім тэатры. Ямасітыта быў абвінавачаны ў «злачыннай халатнасці і невыканання свайго доўгу камандзіра, якія выявіліся ў адсутнасці кантролю за дзеяннямі сваіх падначаленых, што дазволіла ім здзяйсняць ваенныя злачынствы»[8][9].

«Правіла Медына» прынята ў 1971 годзе ў ходзе судовага працэсу капітана арміі ЗША Эрнэста Медына ў сувязі з масавым забойствам жыхароў вёскі Сангмі падчас В’етнамскай вайны[10]. Правіла абвяшчае, што камандзір, які ведаў аб парушэнні правоў чалавека сваімі падначаленымі або аб здзяйсненні імі ваенных злачынстваў, але не прыняў мер па спыненні такіх дзеянняў, павінен несці крымінальную адказнасць. Пры гэтым сам Медына быў апраўданы па ўсіх пунктах абвінавачвання[8][11][12].

Зноскі

  1. Guilty Associations: Joint Criminal Enterprise, Command Responsibility, and the Development of International Criminal Law Архівавана 10 верасня 2006.Wayback Machine. by Allison Marston Danner and Jenny S. Martinez, September 15, 2004
  2. Command Responsibility — An International Focus by Anne E. Mahle, PBS
  3. Command, superior and ministerial responsibility by Robin Rowland, CBC News Online, May 6, 2004
  4. Superior responsibility (Prosecutor v.
  5. Command Responsibility: The Contemporary Law. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2007. Праверана 25 сакавіка 2016.Wayback Machine by Iavor Rangelov and Jovan Nicic, Humanitarian Law Center, February 23, 2004
  6. The Contemporary Law of Superior Responsibility Архівавана 23 лютага 2006 года. by Ilias Bantekas American Journal of International Law, No 3 July 1999
  7. Joint Criminal Enterprise and Command Responsibility Архівавана 10 чэрвеня 2007. by Kai Ambos, Professor of Criminal Law, Criminal Procedure, Comparative Law and International Criminal Law at the University of Göttingen; Judge at the State Court (Landgericht) Göttingen, Journal of International Criminal Justice, originally published online on January 25, 2007
  8. а б Command Responsibility and Superior Orders in the Twentieth Century — A Century of Evolution by, Stuart E Hendin, Murdoch University Electronic Journal of Law
  9. The Yamashita standard
    • Sugamo and the River Kwai By Robin Rowland, Paper presented to Encounters at Sugamo Prison, Tokyo 1945-52, The American Occupation of Japan and Memories of the Asia-Pacific War, Princeton University, May 9, 2003
    • The Yamashita Standard by Anne E. Mahle, PBS
  10. Excerpt of the Prosecution Brief on the Law of Principals in United States v. (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2007. Праверана 25 сакавіка 2016.
  11. The Medina standard
  12. Top News, Latest headlines, Latest News, World News & U.S News. upi.com.

Спасылкі правіць