Ка́мбій (ад лац.: cambium — абмен, змена) — утваральная тканка ў сцеблах і каранях пераважна двухдольных і голанасенных раслін, якае дае пачатак другасным праводзячым тканкам і забяспечвае рост іх у таўшчыню. Сезонныя змены актыўнасці камбію абумоўліваюць утварэнне гадавых кольцаў драўніны.