Камень-асілак[1], або Камень-волат[2] — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1971), знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Васявічы Дзятлаўскага раёна.

Камень Волат

Апісанне правіць

Валун сярэднезярністага граніту рапаківі. Даўжыня 3,4 м, шырыня 2,5 м, вышыня над паверхняй 1,5 м, глыбіня залягання пад зямлёй каля 2 м, у абводзе 9,3 м, аб'ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс. гадоў да н.э. з Выбаргскага масіву.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Нацыянальны атлас Беларусі
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 2

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3, С. 519.

Спасылкі правіць