Камітэт па правах чалавека ААН
Камітэт па правах чалавека ААН — арганізацыя, якая займаецца наглядам за выкананнем Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у краінах-удзельніцах пакта. Заснаваны паводле часткі 4 Пакта. Складаецца з 18 экспертаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Функцыі
правіцьКамітэт ацэньвае даклады аб выкананні Пакта, якія падаюцца краінамі-ўдзельніцамі, складае каментарыі да Пакта («заўвагі агульнага парадку») і выказвае меркаванні па скаргах дзяржаў і прыватных асоб аб парушэнні Пакта (акрамя артыкула 1) краінамі, якія ратыфікавалі Першы факультатыўны пратакол да Пакта. Члены камітэта маюць права выказваць асобныя думкі, якія прыкладваюцца да меркаванняў.
Прававое значэнне меркаванняў Я. Мёлер і А. дэ Заяс ацэньваюць так: «нягледзячы на той факт, што фармальна меркаванні Камітэта не з’яўляюцца юрыдычна абавязваючымі, набірае сілу меркаванне, што дзяржавы-ўдзельнікі абавязаны забяспечыць ахвяру парушэння, канстатаванага Камітэтам, эфектыўным сродкам прававой абароны ў адпаведнасці з ч. 3(а) артыкула 2 Пакта»[1].
Камітэт і Беларусь
правіцьДа сённяшняга дня Рэспубліка Беларусь ніводнага разу не выконвала рашэнні Камітэта, прынятыя па скаргах грамадзян, у т. л. не інфармаваў пра тое, якія гэта былі рашэнні насельніцтва[2].
Зноскі
- ↑ 'De Zayas A., Möller J. Th. The United Nations Human Rights Committee Case Law 1977—2008: A Handbook. N.P.Engel Publishers, Kehl am Rhein, 2009, ISBN 978-3-88357-144-7 — р. 8 (англ.)
- ↑ Граждане против Беларуси. Топ-5 самых громких обращений в Комитет по правам человека ООН
Літаратура
правіць- Хански Р., Шейнин М. (сост.) Прецедентные дела Комитета по правам человека, Институт прав человека, Университет Або Академи (Турку), 2004. ISBN 952-12-1295-0
- De Zayas A., Möller J. Th. The United Nations Human Rights Committee Case Law 1977—2008: A Handbook. N.P.Engel Publishers, Kehl am Rhein, 2009, ISBN 978-3-88357-144-7.
- Исмаилов Б.И.. Комитет по правам человека / Международные стандарты прав человека для органов по поддержанию правопорядка. (26 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 14 жніўня 2012.