Канвенцыя аб біялагічнай зброі

Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні — першы міжнародны дагавор аб раззбраенні, які забараняе вытворчасць цэлага класа ўзбраенняў. Яе падпісанне з’явілася вынікам шматгадовых намаганняў міжнароднай супольнасці па стварэнні прававой базы, якая дапаўняе сабой Жэнеўскі пратакол (1925).

     Падпісалі і ратыфікавалі      Далучыліся      Часткова прызнаныя дзяржавы, якія выконваюць канвенцыю      Толькі падпісалі      Не падпісалі

Дакумент быў адкрыта для падпісання 10 красавіка 1972 года і ўступіў у сілу 26 сакавіка 1975 года, калі 22 дзяржавы перадалі на захоўванне свае дакументы аб ратыфікацыі ўрадам дзяржаў-дэпазітарыяў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. У цяперашні час яе ўдзельнікамі з’яўляюцца 183 дзяржавы, якія абавязаліся не распрацоўваць, не вырабляць і не назапашваць біялагічную зброю.

Сфера, якая закранаецца дакументам, агаворваецца ў яе першым артыкуле:

  • мікрабіялагічныя або іншыя біялагічныя агенты або таксіны, якога б там ні было іх паходжання або метаду вытворчасці, такіх відаў і ў такіх колькасцях, якія не прызначаныя для прафілактычных, ахоўных або іншых мірных мэтаў;
  • зброя, абсталяванне або сродкі дастаўкі, прызначаныя для выкарыстання такіх агентаў ці таксінаў у варожых мэтах або ва ўзброеных канфліктах.[1]

Дзяржавы-ўдзельніцы абавязваюцца:

  • Артыкул I: ні пры якіх абставінах не распрацоўваць, не вырабляць, не набываць і не назапашваць біялагічную зброю.
  • Артыкул II: знішчыць або пераключыць на мірныя мэты ўсё, што з звязана з біялагічнай зброяй.
  • Артыкул III: не перадаваць, не дапамагаць ніякім чынам, не заахвочваць і не прымушаць каго б там ні было да набыцця і назапашвання біялагічнай зброі.
  • Артыкул IV: прымаць неабходныя змены ў сваё заканадаўства.
  • Артыкул V: кансультавацца адзін з адным з мэтай вырашаць усе пытанні, якія тычацца выканання палажэнняў.
  • Артыкул VI: супрацоўнічаць у правядзенні любых расследаванняў, якія тычацца скаргаў іншых удзельнікаў, пададзеных у Савет Бяспекі ААН.
  • Артыкул VII: аказваць дапамогу дзяржавам, якія могуць падвергнуцца небяспецы ў выніку парушэння Канвенцыі.
  • Артыкул VIII: выконваць усё вышэйпералічанае з мэтай мірнага выкарыстання навуковых распрацовак у галіне бактэрыялогіі.

Заўвагі правіць

  1. [1] Архівавана 3 ліпеня 2009. Конвенция о запрещении разработки, производства и накопления запасов бактериологического (биологического) и токсинного оружия и об их уничтожении

Спасылкі правіць