Канстантнасць відаў

Канстантнасць відаў — у геабатаніцы — паказчык, які характарызуе адносную частату сустракання віда ў супольнасцях аднаго фітацэноза. Выражаецца, як правіла, у балах па пяцібальнай шкале:

  • 5 балаў: від сустракаецца ў больш 80% апісаных супольнасцяў фітацэноза;
  • 4 бала: ад 60 да 80%;
  • 3 бала: ад 40 да 60%;
  • 2 бала: ад 20 да 40%;
  • 1 бал: да 20%.