Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў
Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў (нар. 15 жніўня 1964, г. Мінск) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле (Паўднёвая Карэя). З 1988 года ў складзе зборнай каманды СССР. Пяціразовы чэмпіён СССР. Срэбны прызёр чэмпіянату свету 1990 года. Уладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, уладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, уладальнік Суперкубка ў складзе каманды «СКА»-Мінск.
Нарадзіўся |
15 жніўня 1964 (60 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Прызначаўся галоўным трэнерам зборнай жаночай каманды Беларусі. Першым трэнерам быў Аркадзь Брыцко. Выступаў за клуб «СКА»-Мінск (1982—1992, 1995—1996). Як легіянер гуляў у замежных клубах Германіі, Ізраіля і Швецыі. Узнагароджаны медалём «За працоўны гераізм».
Галоўны трэнер жаночай каманды «БНТУ-БелАЗ».
Зноскі
Літаратура
правіць- Гандбол на Брестчине : истоки, тренеры, игроки, победы (руск.) / В. Н. Кудрицкий. — Брест: Альтернатива, 2016. — 152 с.: ил. — ISBN ISBN 978-985-521-566-1.