Канцэртны альбом
Канцэртны альбом (англ.: live album) — звычайна супрацьпастаўляемы студыйнаму альбому — гукапіс , які складаецца з аўдыёматэрыялу (звычайна музычнага), запісанага падчас выступу выканаўцы на сцэне . У канцэртны альбом могуць быць уключаны запісы як з аднаго канцэрта, так і запісы з некалькіх канцэртных выступаў. Яны звычайна маюць менш «скончаны» характар, чым студыйныя альбомы, і прызначаны для прайгравання часткі атмасферы канцэртнага выступу. Яны могуць уключаць апладысменты і іншыя гукі ад аўдыторыі, каментары выканаўцаў паміж музычнымі творамі і г. д. Для больш камфортнага праслухоўвання канкрэтнай песні рэкамендуецца слухаць арыгінальныя студыйныя запісы.[1]