Каперніцый
Каперніцый (лац.: Copernicium) Cn — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 112. Імаверна, серабрыстая вадкасць, падобная на ртуць.
Упершыню сінтэзіраваны ў 1996 у Інстытуце цяжкіх іонаў у Дармштаце.
19 лютага 2010 г. замест старой назвы Унунбій была афіцыйна зацверджана новая назва ў гонар Мікалая Каперніка[1]
Зноскі