Кардыльера-дэ-Таламанка
Кардыльера-дэ-Таламанка — самы высокі і вялікі горны хрыбет Коста-Рыкі, распрасціраецца ад правінцыі Картага на поўначы да вулкана Бару (Панама) на паўднёвым усходзе. Найвышэйшы пункт — гара Чырыпа (3820 м). Вялікую частку хрыбта займае нацыянальны парк Ла-Амістад. Назва Таламанка паходзіць ад індзейскага Talamalka, што на мове міскіта азначае «Месца крыві»[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Cataract_on_the_Rio_Savegre.jpg/220px-Cataract_on_the_Rio_Savegre.jpg)
Зноскі
- ↑ Paula Palmer: What Happen: a Folk-History of Costa Rica's Talamanca Coast. Publications in English S.A., 1993, ISBN 9977-88-020-4, S. 17.