Карканоскія таямніцы
Карканоскія таямніцы — інтэрактыўная музейная ўстанова ў горадзе Карпач. У музеі можна пазнаёміцца з гісторыяй і легендамі, звязанымі з мясцовымі гарамі.
Карканоскія таямніцы | |
---|---|
Заснаваны | 2011 |
Месцазнаходжанне | |
karkonoskietajemnice.pl |
Гісторыя
правіцьБудынак музейнай установы ўзведзены на месцы, дзе ў 2011 годзе падчас будаўнічых работ быў знойдзены артэфакт. Згаданы прадмет пазней быў названы Кульбай Духа гораў — легендарнага ўладальніка рэгіёну.
Знаходка выклікала вялікую зацікаўленасць мясцовых жыхароў і разбудзіла іх уяўленне. Артэфакт знаходзіцца ў Карканоскім музеі ў Яленяй Гуры. Даўжыня драўлянай кульбы складае больш за 2 метры, яна завершаная горным крышталём даўжынёй у 19 сантыметраў. Паводле адмыслоўцаў, артэфакт быў зроблены каля 100—200 гадоў таму.
Фонды
правіцьУ падвале музея наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыямі шукальнікаў мінералаў, знахараў і самога ўладальніка Карканошаў — Духа гор, якога часта таксама называюць Жэпюрам, або Лічыжэпай.
Музей уяўляе сабой некалькі залаў, запоўненых экспанатамі, якія рухаюцца. Дызайн музейнай установы распрацавалі сусветна вядомыя мастакі, а сама выстаўка робіць стаўку на інтэрактыўнасць[1].