Кароль (шахматы)

шахматы
Chess piece - White king.jpg Chess piece - Black king.JPG
Chess zhor 26.svg
Chess zver 26.svg a8 b8 c8 d8 e8 f8 g8 h8 Chess zver 26.svg
a7 b7 c7 d7 e7 f7 g7 h7
a6 b6 c6 d6 e6 f6 g6 h6
a5 b5 c5 d5 xx e5 xx f5 xx g5 h5
a4 b4 c4 d4 xx e4 kl f4 xx g4 h4
a3 b3 c3 d3 xx e3 xx f3 xx g3 h3
a2 b2 c2 d2 e2 f2 g2 h2
a1 b1 c1 d1 e1 f1 g1 h1
Chess zhor 26.svg
Магчымыя хады караля
Chess zhor 26.svg
Chess zver 26.svg a8 b8 c8 d8 e8 f8 rd g8 h8 Chess zver 26.svg
a7 b7 c7 d7 e7 f7 g7 h7
a6 b6 c6 d6 e6 f6 g6 h6
a5 b5 c5 xx d5 e5 xx f5 g5 h5
a4 b4 c4 d4 kd e4 xx f4 g4 h4
a3 b3 c3 xx d3 xx e3 xx f3 g3 xx h3 xx
a2 bl b2 c2 d2 e2 f2 g2 kl h2 xx
a1 b1 c1 d1 e1 f1 g1 xx h1 xx
Chess zhor 26.svg

Кароль, князь (Unicode: ♔, ♚) — галоўная шахматная фігура, хоць і не наймоцная. Мэта шахматнай партыі — абвясціць мат каралю суперніка.

Хады караляПравіць

Кароль можа перамяшчацца на любое суседняе поле па гарызанталі, вертыкалі або па дыяганалі. Знаходзячыся ў вуглавым полі, кароль атакуе 3 палі, на поле ў боку дошкі — 5 палёў, на астатніх палёх — 8 палёў. Пры гэтым кароль не можа хадзіць на поле, занятае сваёй фігурай, а таксама на поле, атакаванае чужой фігурай (пад шах).

РакіроўкаПравіць

Ракіроўка ўяўляе сабой адначасовы ход караля і ладдзі з перасоўваннем караля на два поля ў бок адной з ладдзёў з адначасовым перасоўваннем ладдзі на поле, пройдзенае каралём. Ракіроўка на каралеўскі фланг завецца кароткай ракіроўкай (пазначаецца 0-0), ракіроўка на ферзевы фланг — доўгай ракіроўкай (пазначаецца 0-0-0).

Ракіроўка дапушчальная пры захаванні наступных умоў: — кароль і ладдзя не зрабілі ніводнага ходу; — паміж каралём і ладдзёй няма фігураў; — кароль не знаходзіцца пад шахам, не праходзіць праз атакаванае поле і не трапляе на атакаванае поле (пад шах).

ШахПравіць

Шах — сітуацыя, калі пасля ходу суперніка кароль атакаваны фігурай суперніка. Выкрыты шах — сітуацыя, калі пасля ходу адной фігурай суперніка кароль апынуўся атакаваны іншай фігурай. Падвойны шах — сітуацыя, калі кароль атакаваны адразу дзвюма фігурамі суперніка.

У выпадку, калі каралю абвешчаны шах, неабходна наступным ходам вывесці яго з-пад шаха. Абараніцца ад шаха можна адным з трох спосабаў — зрабіць ход каралём на поле, не атакаванае фігурамі суперніка, загарадзіць караля сваёй фігурай, пабіць фігуру, якая ставіць шах. Абараніцца ад падвойнага шаха можна толькі зрабіўшы ход каралём.

МатПравіць

Мат — сітуацыя, калі пасля ходу суперніка кароль атакаваны фігурай суперніка, і пры гэтым ігрок не можа сваім ходам абараніцца ад шаха.

Пры аб'яве мату партыя сканчваецца незалежна ад таго, які матэрыял застаецца на дошцы і колькі часу на гадзінніку ў стараны, абвясціўшай мат. У спартыўнай практыцы да мату звычайна даходзіць рэдка, і ігрок, разумеючы, што мат пры правільнай гульні суперніка непазбежны, звычайна здае партыю.

ПатПравіць

Пат — сітуацыя, калі пасля ходу суперніка ігрок не мае магчымасці зрабіць дапушчальны ход, паколькі пры любым ходзе караля ён апыняецца пад шахам, а іншыя фігуры адсутнічаюць або заблакаваны, і пры гэтым кароль не атакаваны. Пат азначае завяршэнне гульні ўнічыю.

Кароль у шахматнай партыіПравіць

У пачатку партыі каралі займаюць палі е1 і е8. У дэбюце каралямі звычайна не ходзяць, выключэнне — ракіроўка, якая ажыццяўляецца для лепшай абароны самога караля і развіцця іншых фігураў. У мітэльшпілі кароль нярэдка бывае аб'ектам нападаў, якія могуць сканчвацца перамогай аднаго з бакоў. У эндшпілі каралі звычайна прымаюць актыўны ўдзел у гульні, дапамагаючы прасоўванню сваіх пешак у ферзі або перашкаджаючы прасоўванню чужых пешак.

СпасылкіПравіць