Карпата-Руская Праваслаўная Царква
Карпата-Руская Праваслаўная Царква — праваслаўная юрысдыкцыя ў выглядзе самакіравальнай епархіі ў складзе Канстанцінопальскага Патрыярхата ў ЗША. Яе узнікненне звязана з эміграцыяй у ЗША грэка-католікаў Прыкарпацця і Закарпацця. Эмігратаў суправаджалі свяшчэннікі, якія маглі быць жанаты, што выклікала незадаволенасцць у каталіцкага епіскапата ЗША. У сувязі з гэтым Ватыкан у 1929 годзе выдае пастанову Cum Data Fuerit, згодна з якой наварукапожаныя грэка-каталіцкія свяшчэннікі абавязаны былі выконваць цэлібат. У сваю чаргу гэты крок выклікаў абурэнне карпата-рускага грамадства. Таму 23 лістапада 1937 года ў Пітсубрге (Пенсільванія) прайшоў царкоўны сабор, на якім былі прадстаўлены 37 прыходаў, які вырашыў разарваць унію з Ватыканам і вярнуцца ў праваслаўе.
З гэтых прыходаў была створана новая епархія, епіскапам якой быў абраны Арэст Чарнок. Ен звярнуўся да Канстанцінопальского патрыярха Веніяміна І з просьбай прыняць епархію ў сваю юрысдыкцыю. Гэта і было зроблена ў 1938 годзе.
Цэнтрам епархіі з’яўляецца Джонстаўн (Пенсільванія). Там існуе духоўная семінарыя, кафедральны сабор Хрыста-Выратавальніка. Зарад у складзе епархіі 75 прыходаў, 3 місіі, якія аб’ядноўваюць больш за 50 тысяч чалавек. У Такседа (штат Нью-Ёрк) існуе мужчынскі манастыр Благавешчання, заснаваны ў 1978 годзе.
ЕпіскапатПравіць
- Епархіяльныя епіскапы
- Арэст (Чарнок) (1937—1977)
- Іаан (Марцін) (1977—1984)
- Нікалай (Смішко) (1985—2011)
- Грігорій (Таціс) (з 2012)
- Епіскапы-памочнікі
- Пётр (Шыманскі) (1963—1964)
- Мефодій (Канчуга) (1965)
- Іаан (Марцін) (1966—1977)