Карсакавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Карса́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Карсакавічы.

Карсакавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Карсакавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 379
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222134
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зембінскага сельсавета[1].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 379 чалавек[2], з іх 91,6 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3].

Населеныя пункты правіць

  • 1 студзеня 1947 года — 11

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно і Сялец.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.