Каруярвэ
Каруярвэ, у савецкія часы Дзеева — вёска ў воласці Саарэмаа павета Саарэмаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Кіхелькона.
Каруярвэ
| ||||||||
Гісторыя
правіцьДа 1959 года мястэчка побач з возерам Каруярв на востраве Саарэмаа называлася Каруярвэ (з эст. — Мядзведжае возера). У 1959 годзе на яго месцы ўзвялі ракетную базу, якая атрымала назву «Дзеева» ў гонар героя Савецкага Саюза Уладзіміра Дзеева (1925—1944).
Побач з ракетнай базай быў пабудаваны пасёлак для служачых воінскай часці і членаў іх сем’яў, у якім былі магазін, паштовае аддзяленне і пачатковая школа. У гады савецкай улады ў Дзееве служыла каля 500 чалавек.
У 1965 годзе ў пасёлку быў адкрыты цэх талінскага трыкатажнага аб’яднання «Марат», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Эстонскай ССР. Пасля вяртання Эстоніяй незалежнасці паселішча вярнулі гістарычную назву.
Насельніцтва
правіць
|
Крыніцы
правіць- ↑ а б Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 13 лістапада 2024.
- ↑ 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.