Карціны на рысавых палях

Карціны на рысавых палях (яп.: 田んぼアート тамбо а:то, ад англ. art) — разнавіднасць геогліфа: японскае ландшафтна-садовае мастацтва прайгравання малюнкаў на рысавым полі (яп.: 田圃 тамбо) з выкарыстаннем вырошчванага рысу розных сартоў і колераў[1][2].

Тамбо ў Інакадатэ, 2012 год.

У 1993 годзе жыхары японскай вёскі Інакадатэ прэфектуры Ааморы з мэтай прыцягнення турыстаў прыдумалі мастацкае афармленне звычайных рысавых палёў. Кожны год перад пасадкай рысу яны выбіраюць мастацкі вобраз і ўвасабляюць яго на полі, выкарыстоўваючы сарты рысу розных колераў. Акрамя традыцыйных японскіх сюжэтаў, на палях рэалізуюцца і знаёмыя ўсяму свету вобразы. У 2003 годзе была намаляваная Мона Ліза, у 2009 годзе — Напалеон, у 2013 — Мэрылін Манро. Паглядзець на гэтыя творы, якія існуюць толькі некалькі месяцаў, прыязджаюць шмат турыстаў. Так, у 2006 годзе гэтыя месцы наведала больш за 200 000 человек. З паспяваннем рысу малюнкі мяняюцца ў адценнях, а сабраны на палях ураджай гэтай расліны прадаецца па звычайных цэнах.

За жыхарамі Інакадатэ рушылі ўслед рысаробы горада Ёнедзава прэфектуры Ямагата, якія пачалі ствараць «уласны» тамбо-арт[3].

Некаторыя японскія кампаніі, у прыватнасці Japan Airlines, прапаноўвалі аграрыям заплаціць за іх рэкламу на гэтых творах мастацтва, але сябры мясцовай арганізацыі землеўладальнікаў адмовіліся ад гэтага.

Зноскі

  1. Fackler, Martin (2010-07-15). "Japanese Village Creates Art From Hues of Rice". The New York Times. Праверана 1 March 2015.
  2. Bekku, Junichi (2012-08-19). "'Rice paddy art' reaches new heights of sophistication" [англійская]. The Asahi Shimbun. Архівавана з арыгінала 10 верасня 2013. Праверана 1 March 2015.
  3. Farmers create coloured rice 'murals' in Japan (англ.)