Кастрычнік (Крупскі раён)

Кастры́чнік[1] (трансліт.: Kastryčnik, руск.: Костричник, да 1918 года Ламское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Кастрычнік
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ламское
Вышыня цэнтра
190 м
Колькасць двароў
6
Насельніцтва
9 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222034
Аўтамабільны код
5
Кастрычнік на карце Беларусі ±
Кастрычнік (Крупскі раён) (Беларусь)
Кастрычнік (Крупскі раён)
Кастрычнік (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Кастрычнік (Крупскі раён)

Гісторыя

правіць

З 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі. З 1924 г. — у Чарэйскім, з 08.07.1931 г. — у Крупскім раёнах. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Чырвоны Кастрычнік». У 1941 г. ў вёсцы 28 двароў, 145 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены. З 1960 г. ў складзе саўгаса «Бобр». Потым вёска была ў складзе калгаса «Слабада». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2].

На 01.01.1998 г. 6 гаспадарак, 9 жыхароў.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

правіць