Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы (Бжоза)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Бжоза Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства.
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы | |
---|---|
53°01′40″ пн. ш. 18°00′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Благачынне | Q18327127? |
Архітэктар | Стэфан Цыбіхоўскі[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1921 годзе былі распачаты намаганні па стварэнні новай рымска-каталіцкай парафіі ў Бжозе. 10 красавіка 1924 годзе кард. Эдмунд Дальбор заснаваў пяць новых парафій, у тым ліку парафію ў Бжозе.
26 кастрычніка 1925 годзе жыхары стварылі ў Бжозе касцельна-будаўнічы камітэт. 17 чэрвеня 1934 годзе, дзякуючы намаганням кс. Лачкоўскага і старасты быдгашцкага, пачалось будаўніцтва касцёла, вуглавы камень пад будаўніцтва асвяціў арцыбіскуп гнезненскі Антоні Лаўбіц. Храм быў пабудаваны на працягу 3 гадоў па праекце Стэфана Цыбіхоўскага і каштаваў 10 тыс. злотых.
У кастрычніку 1937 года кс. Казімір Стэпчынскі асвяціў касцёл у Бжозе, які стаў парафіяльным.
Падчас Другой сусветнай вайны нацысцкія ўлады адабралі храм у католікаў і перадалі яго пратэстантам. У лістападзе 1939 года апошні даваенны пробашч парафіі кс. Францішак Ксаверый Лачкоўскі быў забіты немцамі ў Фардонскай даліне смерці. Пасля заканчэння вайны касцёлы вярнулі католікам[1]
Зноскі
Спасылкі
правіць- Parafia pw. NMP Królowej Polski w Brzozie
- Parafia pw. NMP Królowej Polski(недаступная спасылка)