Касцёл Святога Мікалая (Фардон)

Касцёл Святога Мікалая — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у раёне старага Фардона Быдгашча.

Славутасць
Касцёл Святога Мікалая
53°08′59″ пн. ш. 18°10′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Благачынне Q11810083?
Архітэктар Стэфан Цыбіхоўскі[d]
Матэрыял цэгла
Сайт mikolaj-bydgoszcz.home.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 

Першы драўляны касцёл быў пабудаваны у 1424 годзе, раней гараджане ездзілі ў Вышагруддзе.

У 1600 годзе ксяндзом Мясткоўскім замест драўлянага быў пабудаваны мураваны касцёл.

У 1923 годзе пачалсь работы па пашырэнні касцёла. Праект будынка быў выкананы ў 1923 годзе архітэктарам Стэфанам Цыбіхоўскім. Прадугледжвалася выкарыстанне сцен першапачатковага касцёла для ўзвядзення неабарочнага аднанефавага трохпралётнага храма з вежай, накрытай барочным купалком. У 1928 годзе будынак быў часткова разбураны пры разбудове, а прэзбітэрый, які цяпер служыць капліцай, захавалася[1]. У 1929 годзе была ўзведзена вежа з трымя званамі з раней разабранай драўлянай званіцы.

Зноскі

Спасылкі правіць