Касцёл Святога Юзафа (Жыткавічы)

Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры горада.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юзафа
52°12′28″ пн. ш. 27°51′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Жыткавічы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Мазырскі дэканат
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

У пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку існавала рымска-каталіцкая парафія пад тытулам св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Парафіяльныя набажэнствы адбываліся ў невялікай капліцы. Драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1935 годзе ў цэнтры мястэчка. 30 чэрвеня 1936 года біскуп Казімір Букраба правёў урачыстае асвячэнне святыні. У 1939 годзе жыткавіцкая парафія налічвала каля 250 вернікаў. Стары будынак касцёла не захаваўся.

Рэлігійнае жыццё пачало адраджацца ў 1990-я гады, калі да мясцовых католікаў сталі прыязджаць святары з суседніх раёнаў. Была створана парафія імя св. Юзафа Рамесніка. У 2000 годзе было распачата будаўніцтва новага касцёла. Касцёл пабудаваны з цэглы[1].

Архітэктура правіць

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады члянёны на два ярусы высока ўзнятымі арачнымі аконнымі і дзвярным праёмамі. Уваход вырашаны аркадным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, якое рытмуецца з двухгранным шчытом фасада, завершаным арачным аконным праёмам.[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі правіць