Каталіцтва ў Ліхтэнштэйне

Рымска-каталіцкая царква ў Ліхтэнштэйне з'яўляецца часткай Сусветнай Каталіцкай царквы пад духоўным кіраўніцтвам Папы Рымскага і Рымскай курыі.

Каталіцкая царква ў Ліхтэнштэйне доўгі час была часткай швейцарскай дыяцэзіі Кура. 2 снежня 1997 года для тэрыторыі Княства Ліхтэнштэйн была заснавана ўласная архідыяцэзія Вадуца, на чале якой быў пастаўлены першы архібіскуп Вольфганг Хаас. У гэтым можна пабачыць існуючую ў Каталіцкай царкве тэндэнцыю ўніфікацыі царкоўных і палітычных меж. Разам з гэтым архібіскуп Хаас адзначыў неабходнасць самастойнасці царквы і дзяржавы, якая не выключае плённае супрацоўніцтва абодвух бакоў.

25 362 з 32 863 жыхароў (77,2 %) вызнаюць каталіцызм. Яны адносяцца да 11 прыходам, тэрыторыя якіх ахоплівае 160 км². У іх служаць 19 дыяцэзальных святароў і 12 святароў-ардынатараў. Таксама ў архідыяцэзіі пражываюць 66 манашак.

Каталіцкае свята Узнясення Дзевы Марыі з'яўляецца дзяржаўным святам. Рымска-каталіцкая царква, паводле часткі 2 артыкулы 37 Канстытуцыі, з'яўляецца дзяржаўнай царквой.

Спасылкі правіць