Катастрофа MD-500 пад Мінскам

Катастрофа MD-500 пад Мінскам — авіякатастрофа нямецкага верталёта, якая адбылася 8 жніўня 2010 года на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад Мінскам[2].

Катастрофа верталёта MD-500 пад Мінскам
Md500n.g-smac.arp.jpg
Верталёт MD-500
Агульныя звесткі
Дата 8 жніўня 2010 года
Характар Падзенне на зямлю падчас выканання «мёртвай пятлі»
Прычына меркавана памылка ў кіраванні[1]
Месца Сцяг Беларусі (1995-2012) аэрадром Баравая, Мінск
Загінулыя 1
Паветранае судна
Мадэль верталёт MD-500
Экіпаж 1

АбставіныПравіць

Верталёт MD-500 упаў на зямлю падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[3]. На зямле крылатая машына загарэлася, але была патушана пажарнымі разлікамі.

ВерталётПравіць

Верталёт Hughes-500 (пазней пад назвай MD-500) — паходзіць з сямейства лёгкіх шматмэтавых верталётаў цывільнай і вайсковай авіяцыі, распрацаваны кампаніяй Hughes Helicopters, ЗША.

MD-500 — гэта цывільная вэрсія OH-6 «Кейюз», які перамог на конкурсе арміі ЗША на новы верталёт назірання. Вайсковыя варыянты MD-500 маюць назву «Defender» (Абаронца).

АхвярыПравіць

Загінуў нямецкі пілот 74-гадовы Гюнтэр Цымер — прызнаны ас у малой авіяцыі[1]. Ён быў адным з нешматлікіх пілотаў у свеце, які выконваў на верталёце фігуру вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[3]. На спаборніцтвах прысутнічала яго жонка.

Зноскі