Кацярына Васілеўна Афанасьева

(Пасля перасылкі з Кацярына Афанасьева)

Кацярына Васілеўна Афанасьева (нар. 9 мая 1997) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.

Кацярына Афанасьева
Пол жаночы
Поўнае імя Кацярына Васілеўна Афанасьева
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 9 мая 1997(1997-05-09) (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь

Дасягненні правіць

На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2013 года заняла 4-е месца на дыстанцыі 50 м на спіне[1].

Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 50 м і 100 м на спіне, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем[2].

На Чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе 2014 года заняла 16 месца на дыстанцыі 50 м м на спіне[3].

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2015 года на дыстанцыі 100 м на спіне[4].

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м на спіне. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 50 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст[5].

Зноскі

Спасылкі правіць