Кацярына Васілеўна Афанасьева
Кацярына Васілеўна Афанасьева (нар. 9 мая 1997) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Кацярына Афанасьева | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Кацярына Васілеўна Афанасьева |
Спецыялізацыя | плаванне[d] |
Нарадзілася | 9 мая 1997 (27 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Дасягненні
правіцьНа Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2013 года заняла 4-е месца на дыстанцыі 50 м на спіне[1].
Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 50 м і 100 м на спіне, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем[2].
На Чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе 2014 года заняла 16 месца на дыстанцыі 50 м м на спіне[3].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2015 года на дыстанцыі 100 м на спіне[4].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м на спіне. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 50 м на спіне і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст[5].
Зноскі
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2014 год
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні на кароткай вадзе 2013 Архівавана 8 верасня 2017.
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2015 год(недаступная спасылка)
- ↑ Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по плаванию на 2016 год(недаступная спасылка)
- ↑ Вынікі Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па плаванні 2016 Архівавана 14 снежня 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх