Кацярына Сяргееўна Уласевіч

Кацярына Уласевіч (нар. 3 сакавіка 1991, Мічурынск, Тамбоўская вобласць) — футбалістка, брамнік жаночай футбольнай каманды «Дынама-БДУФК» (Мінск).

Футбол
Кацярына Уласевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кацярына Сяргееўна Уласевіч
Нарадзілася 3 сакавіка 1991(1991-03-03)[1] (33 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя Брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2009-2010 Расія ВАР-Зорка (Звянігарад) 17
2011-2012 Расія Мардовачка (Саранск) 17
2013 Расія Расіянка (Хімкі) 5
2014-2015 Расія Разань-ПДВ 7
2016-2017 Турцыя Бешыкташ 21
2018 Румынія Алімпія (Клуж-Напока)
2018 Турцыя Амед (Стамбул)
2019 Расія Енісей (Краснаярск) 19
2020 Беларусь Нёман (Гродна) 21
2021- Беларусь Дынама-БДУФК (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З’яўляецца выхаванкай «ВАР-Зорка» (Звянігарад), тут яна дэбютавала ў 2009 годзе на дарослым узроўні. У сезоне 2011/2012 гуляла за клуб «Мардовачка», у 2013 годзе перайшла ў «Расіянку». Затым правяла два сезоны ў складзе «Разань-ВДВ». Таксама ў пачатку кар’еры выступала ў пляжным футболе за маскоўскі «Лакаматыў». Акрамя таго, Уласевіч гуляла ў складзе маладзёжнай зборнай Расіі па футболе.

У 2016 годзе перайшла ў турэцкі клуб «Бешыкташ» і згуляла 21 матч у чэмпіянаце Турцыі. Вясной 2018 года выступала за румынскую каманду «Алімпія», а ўвосень таго ж года далучылася да каманды «Амед» (Стамбул). У пачатку 2019 года падпісала кантракт з краснаярскім «Енісеем» і правяла сезон у якасці асноўнай брамніцы. У 2020 годзе гуляла ў складзе жаночай каманды «Нёмана».

У студзені 2021 года падпісала кантракт з «Дынама-БДУФК»[2].

Зноскі

  1. Ekaterina Ulasevich // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Кацярына Уласевіч — футбалістка «Дынама-БДУФК». Архівавана 20 мая 2021.