Кветкі слівы ў залатой вазе

кітайскі бытапісальны раман

«Кветкі слівы ў залатой вазе», або «Цзінь, Пінь, Мэй» (кіт. спр. 金瓶梅 , піньінь: Jīn Píng Méi) — кітайскі эратычна-бытапісальны раман, які напісаны гутарковай кітайскай мовай (байхуа) пад канец дынасціі Мін (1368—1644). Раман падпісаны псеўданімам «Ланьлінскі насмешнік» (蘭陵笑笑生, Lán Líng xiào xiào shēng), сапраўднае імя аўтара невядома.

Кветкі слівы ў залатой вазе
кіт.: 金瓶梅
Выданне
Жанр zhanghui novel[d] і эротыка
Аўтар Lanling Xiaoxiao Sheng[d]
Мова арыгінала байхуа[d]
Дата напісання 1610
Дата першай публікацыі 1610
Персанажы Yang Jian[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва твора складаецца з імёнаў галоўных гераінь рамана: Пань Цзіньлянь (潘金莲, Pān Jīnlián, «Залаты Лотас» Пань), Лі Пін’эр (李瓶兒, Lǐ Píng’er, «Вазачка» Лі), і Пан Чуньмэй (龐春梅, Páng Chūnméi, «Кветка вясновай слівы» Пан).

Змест правіць

Падзеі рамана адбываюцца ў сярэдзіне дынасціі Сун, прыкладна ў 1111—1127 гадах. Сімэнь Цын, беспрынцыповы нуварыш і разбэшчаны гандляр, становіцца мясцовым чыноўнікам. Яго багацце расце, ён мае некалькі жонак і каханак. Прыгожая Пань Цзінлань таемна забівае свайго мужа, У Старэйшага, каб ажаніцца з Сімэнем. На працягу раману апісваецца жыццё шасці жонак у сям’і Сімэнь, іх цяжкасці і барацьба за ўплыў на мужа. Адначасова з гэтым клан Сімэнь паступова заняпадае.