Кейлі Рочэл Мак-Кіаўн (англ.: Kaylee Rochelle McKeown; нар. 12 ліпеня 2001, Рэдкліф, Квінсленд) — аўстралійская плыўчыха, чатырохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2020 і 2024, 4-разовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Юнацкіх алімпійскіх гульняў 2018 года.

Кейлі Мак-Кіаўн
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 12 ліпеня 2001(2001-07-12)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 175 см[2]
Вага 60 кг[2][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

На чэмпіянаце свету ў Будапешце ў 2017 годзе ў складзе змешанай эстафеты комплексным плаваннем заваявала першую для сябе сур’ёзную ўзнагароду — сярэбраны медаль. На юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Буэнас-Айрэсе стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 50 метраў на спіне, а таксама заваявала яшчэ тры ўзнагароды рознай вартасці.

На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу заваявала два медалі, у асабістых спаборніцтвах сярэбраны медаль на дыстанцыі 200 метраў на спіне, саступіўшы пераможцы амерыканскай спартсменцы Рэган Сміт 2,57 секунды. У камбінаванай жаночай эстафеце 4×100 таксама атрымала сярэбраны медаль.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заваявала тры залатыя медалі, у тым ліку на абедзвюх дыстанцыях на спіне. На дыстанцыі 100 метраў на спіне ўстанавіла ў фінале алімпійскі рэкорд (57.47). Мак-Кіаўн стала першай у гісторыі аўстралійкай, якая выйграла алімпійскае золата ў плаванні на спіне.

На чэмпіянаце свету 2022 года ў Будапешце заваявала серабро на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем, уступіўшы амерыканцы Аляксандры Уолш. Там жа выйграла золата на дыстанцыі 200 метраў на спіне з вынікам 2:05,08, усяго на 0,04 сек апярэдзіўшы амерыканку Фібі Бейкан. Яшчэ два сярэбраныя медалі Мак-Кіаўн заваявала ў эстафетах.

На чэмпіянаце свету 2023 года ў Фукуоку выйграла тры залатыя медалі на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў на спіне, а таксама два сярэбраныя эстафеты.

Зноскі